MediaBarCamp 2015: Субкультуры политики

7-10 мая 2015 года в Литве состоится Восьмой международный MediaBarCamp 2015 (MBC2015) и соберет вместе активистов из Беларуси и всего мира: от Кубы до Азербайджана, от Швеции до Египта. Организатором MediaBarCamp 2015 является Swedish International Liberal Centre (SILC) в кооперации с локальными партнерами в Беларуси и Швеции.

MediaBarCamp 2015 — это уникальное мероприятие в формате не-конференции и открытого пространства, где программа формируется и определяется непосредственно самими участниками. Основной целью MediaBarCamp 2015 является стимулирование медиа активизма и новых медиа-проектов, способствовать использованию социальных сетей и возможностей, которые открывает Интернет.

Тема MediaBarCamp 2015: Субкультуры политики. MediaBarCamp приглашает и вдохновляет к обсуждению, предлагает поделиться идеями и опытом о различных существующих активных политических субкультурах. Существуют много НГО и инициатив гражданского общества, которые на самом деле очень активно включены в политические процессы и пытаются влиять на принятие решений. Другими словами — они занимаются политикой. В то же время, существуют политические организации и учреждения, которые предполагают, что они занимаются политикой, но в действительности они действуют как НГО. Таким образом, никто не может отрицать, что политика как таковая состоит из многих внутренних и внешних слоев и уровней, практик и субкультур.

Я не палітык. Чаму мне гэта цікава і навошта патрэбна?

Мы жывем у палітызаваным грамадстве. Падабаецца нам гэта ці не, але гэта аб’ектыўная рэчаіснасць. Таму, на маю думку, варта навучыцца бачыць і разумець свет такім, які ён ёсць. Мне сапраўды цікава даведацца з первых вуснаў, як і чым мы жывем. Фармат не-канфэрэнцыі – гэта самы адпаведны варыянт для гэтай мэты.

Тэма MediaBarCamp 2015 падалася спачатку крыху жахлівай, але пасля невялікага роздуму зразумела, што гэта сапраўды актуальная тэма. Да таго ж вельмі дапамаглі разважанні на гэты конт арганізатараў падзеі. Не ўтрымаюся і прывяду іх ніжэй амаль што цалкам.

Ці варта пужацца палітыкі ў назве тэмы?

Адкажам максімальна лаканічна – не варта. Гэта як пужацца ўласнага адлюстравання ў люстэрку. Мы не можам жыць у нейкім вакууме, пазбаўленым паветра.

Чаму ў нас такая «жахлівая» тэма пра палітку?

Нічога жахлівага ў гэтай тэме няма. Калі вы ўцягнуты ў любы культурніцкі праект — гэта аўтаматычна далучае вас да палітычнага жыцця ў вашай краіне, нават калі вы гэтага не разумееце. У англійскай мове існуе politics і policy – гэта не сінонімы. Politics — гэта палітычная барацьба, а policy — гэта палітычная лінія, стратэгія. Мы будзем абмяркоўваць палітычныя субкультуры ў сэнсе policy.

Палітычнае жыцце ў Беларусі дастаткова маргіналізавана на сённяшні дзень. Асноўныя падзеі і спрэчкі разгортваюцца ў віртуальная прасторы, якая адначасова з’яўляецца і публічнай прасторай. Мы сыходзім з уяўлення, што ад субкультуры да элітарнай культуры літаральна адзін крок (як бы неверагодна гэта не гучала). Пытанне ў тым, хто і як яго можа зрабіць? Калі вы не згодны з гэтым аргументам – абавязкова падавайце аплікацыю, каб было пра што паспрачацца. Нам патрэбны плённыя дыскусіі.

Што такое субкультура?

Існуе шмат адказаў на гэта пытанне [ENG] [BEL] [RUS] і абавязкова параўнаце адрозненні розных моўных версій гэтых артыкулаў 🙂  Калі мала, дык можна скарыстацца пошукам Yandex па слоўніках і энцыклапедыях.

Калі пазбавіцца акадэмічнага стылю, то субкультура — гэта стыль жыцця пэўнай сацыяльнай групы, якая існуе ў грамадстве. У савецкія часы субкультуры, як і іншыя адметнасці былі пад забаронай. Мужчынам непрыстойна было насіць даўгія валасы, а жанчынам занадта кароткія сукенкі і ўсе павінны былі хадзіць «строем и с песней». Але так вельмі скалада прайсці па жыцці. І чаму хтосьці мае права ўсталёўваць абмежаванні на даўжыню, колер, пах, смак? Таму субкультуры гэта рухавік грамадства. Нават калі вы не належыце да іх, у вас хутчэй за ўсё будзе ўласнае меркаванне на гэта конт.

Каго мы чакаем на MediaBarCamp у гэтым годзе?

Перш за ўсё мы чакаем людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Вам не ўсё роўна, што адбываецца навокал. І таму, вы пачынаеце ці плануеце пачаць дзейнічаць. Калі ў вас засталіся пытанні, ці варта вам падаваць аплікацыю на ўдзел ці не, абавязкова пішыце нам, мы паспрабуем знайсці адказы на ўсе вашы пытанні.

Комметирование закрыто.